2 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста з працэсіяй Божага Цела. Урачыстасць распачнецца ў 11.00 святой Імшой у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава з удзелам святароў, кансэкраваных асобаў, дзяцей і вернікаў горада.
Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт у працэсіі будзе пранесены з катэдры па вуліцы Лазарэнкі да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія.
У адпаведнасці з рытуалам у межах працэсіі будуць чатыры стацыі, падчас якіх прагучыць Божае слова і адбудзецца благаслаўленне горада і вернікаў.
Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сардэчна запрашае ўсе парафіяльныя супольнасці горада і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста.
Як адзначае іерарх, гэтая ўрачыстасць «стане для магілёўскіх католікаў магчымасцю публічна вызнаць сваю веру ў прысутнасць Хрыста пад відам хлеба і віна».