Пошук

27.03.2019 18:50   Паводле: msj.by / Catholic.by
Фота msj.by

2 і 3 красавіка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка, перакрыжаванне вуліц Багушэвіча і Караткевіча) пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для мужчын пад назвай «Прыйдзі паслухай Пана».

Пра гэта паведамляе сайт супольнасці «Мужчыны святога Юзафа» msj.by.

«Рэкалекцыі — час для асаблівай сустрэчы з Панам, але таксама час сустрэчы з іншымі мужчынамі, бацькамі і, канечне, з ласкай Бога для ўмацавання мужчынскага сэрца, — адзначае кс. Віктар Ханько, пастыр супольнасці „Мужчыны святога Юзафа“. — 19 сакавіка Касцёл святкаваў урачыстасць св. Юзафа — мужчыны, які займае асаблівае месца ў жыцці Касцёла і павінен мець асаблівае месца ў духоўным жыцці мужчын.

Пан крыху па-іншаму размаўляў з Марыяй і па-іншаму — з Юзафам. На гэтых рэкалекцыях запрашаю паглыбіцца яшчэ раз у вобраз св. Юзафа і яшчэ глыбей падрыхтавацца да свята Вялікадня».

Праграма рэкалекцый

2 красавіка, аўторак

18.00 — адарацыя і споведзь
19.00 — святая Імша
19.30 — канферэнцыя

3 красавіка, серада

18.00 — Крыжовы шлях
19.00 — святая Імша
19.30 — канферэнцыя

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+375 33 624 42 85 — Павел

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.