Пошук

25.03.2019 10:17   Catholic.by

Фота Catholicnews.by

З 7 па 10 жніўня ў Оршы адбудзецца парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пад дэвізам «Разам да святасці». Яна будзе прысвечана святкаванню 20-годдзя самай маладой дыяцэзіі ў Беларусі.

Парафіяда будзе ўключаць традыцыйныя элементы «стадыён», «тэатр», «святыня».

Узрост удзельнікаў: 10–17 гадоў.

Колькасць: 10+2.

У праграме: святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь, малітва, захапляльныя спаборніцтвы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, канферэнцыі, майстэрня, канцэрт, танцы, экскурсіі, басейн, кінатэатр, вечарыны ля вогнішча і шмат іншага.

Хатняе заданне для ўдзельнікаў:

1. візітная картка «Святыя нашай парафіі» — 10 хвілін
2. конкурс рэлігійнай песні «Шлях да святасці»
3. інсцэніроўка «Молімся са святымі» — 15 хвілін

Запіс да 10 ліпеня па тэлефонах і электроннай пошце:

+375 29 216 99 82 (кс. Валерый)
+375 33 372 68 46 (Алег)

e-mail: parafiadavd@mail.ru

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.