23 сакавіка ў Гродне адбудзецца велікапосная сустрэча ўсіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі пад назвай «Катэхеза ў кантэксце новай евангелізацыі».
Аб гэтым паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.
Праграма:
9.30 — прывітанне, малітва
9.45 — канферэнцыя 1: евангелізацыйнае вымярэнне катэхезы
10.30 — перапынак на каву
11.00 — канферэнцыя 2: фармацыйныя групы ў парафіі — як стварыць трывалае служэнне? Прапановы метадаў і праграм
11.45 — практычная частка
12.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)
13.00 — святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
14.00 — абед
14.30 — паведамленні біскупскай курыі. Заканчэнне
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе катэхеты — святары, кансэкраваныя і свецкія асобы, — якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
«Як катэхеты мы павінны заўсёды паглыбляць сваё духоўнае жыццё і ўмацоўвацца ў радасным вызнаванні нашай веры», — адзначае ў паведамленні біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
З арганізацыйных прычын неабходна пацвердзіць свой удзел з 9.30 да 12.00 у сакратарыяце катэхетычнага аддзела па тэлефоне:
8 0152 75 33 08
або праз электронную пошту: katecheza.kuria@gmail.com