23 лютага гродзенскі бард і акцёр Віктар Шалкевіч завітае ў госці да слухачоў «Радыё Марыя».
Дарэчы, зусім нядаўна музыка адзначыў свой 60-гадовы юбілей.
Як анансавана на сайце «Радыё Марыя» ў Беларусі, гаворка ў студыі пойдзе не толькі пра творчасць, але і пра жыццё, пра веру і мары. Яна будзе будавацца на падставе пытанняў слухачоў. Прагучаць таксама спевы ў выкананні барда.
Віктар Шалкевіч — адзіны прадстаўнік нашай краіны, які быў адзначаны міжнародным дзіцячым «Ордэнам Усмешкі», кавалерамі якога з’яўляюцца папа Францішак, Далай-лама XIV, Маці Тэрэза з Калькуты, польскі святар і паэт кс. Ян Твардоўскі.
Свае пытанні Віктару Шалкевічу можна даслаць на пошту radiomariaby@gmail.com альбо на вайбер: +375 44 531 73 97 да 12.00 пятніцы 22 лютага.
Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць памятныя падарункі ад выканаўцы. Пераможцаў вызначыць сам бард.
Эфір 23 лютага а 10-й і 21-й гадзіне ў праграме «Госці ў студыі».