Пошук

12.02.2019 13:21   Catholic.by
Фота: Іван Пузанаў

15 лютага ў Магілёве па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» пройдзе круглы стол на тэму «Факультатыў аб асновах сямейнага жыцця і сучасныя пагрозы для беларускіх сем’яў».

У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій: праваслаўныя, католікі і пратэстанты.

Удзельнікі разгледзяць і абмяркуюць апублікаваную 22 студзеня мінулага года навучальную праграму факультатыўных заняткаў «Асновы сямейнага жыцця для вучняў 9-х – 11-х класаў».

Праграма была зацверджана пастановай № 112 Міністэрства адукацыі ад 2 лістапада 2018 г.

У сувязі з тым, што сям’я і сямейныя каштоўнасці з’яўляюцца прыярытэтам як беларускай сацыяльнай палітыкі, так і патрыятычнай грамадзянскай супольнасці, навучанне моладзі асновам сямейнага жыцця нікога не можа пакінуць абыякавым, паколькі гаворка ідзе пра будучыню краіны.

Падобнае навучанне ў заходніх краінах вядоме пад назваю «сексуальнай адукацыі» і часта фактычна з’яўляецца разбэшчваннем дзяцей і моладзі, паколькі праводзіцца пад кантролем глабальных арганізацый і фондаў, якія пераследуюць уласныя інтарэсы, як правіла, далёкія ад традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. У Беларусі так быць не павінна.

Асновы сямейнага жыцця належыць выкладаць у адпаведнасці з беларускімі традыцыйнымі сямейнымі каштоўнасцямі, заснаванымі на хрысціянскіх прынцыпах і адлюстраванымі ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

У сувязі з гэтым да ўдзелу ў круглым стале запрошаны ў якасці прадстаўніка Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, прадстаўнікі Праваслаўнай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў, Лютэранскай супольнасці, супрацоўнікі аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, а таксама кампетэнтных дзяржаўных органаў, прадстаўнікі грамадскіх і рэлігійных арганізацый і СМІ.

Праграма круглага стала:

  • 10.00 — прывітальнае слова біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB і прамова на тэму «Папераджальная сістэма выхавання маладога пакалення»
  • 10.20 — прадстаўленне праграмы «Асновы сямейнага жыцця» (І. Пузанаў)
  • 10.40 — гендарная ідэалогія і звязаная з ёй мова як новая пагроза для сям’і. Стандарты сексуальнай адукацыі ў Еўропе (У. Валаховіч)
  • 11.20 — псіхалагічныя аспекты выхавання маладога пакалення ў сексуальнай сферы (с. Вікторыя Чэкан, Грэка-Каталіцкая Царква)
  • 11.45 — праваслаўныя традыцыі сямейнага выхавання (прадстаўнік Праваслаўнай Царквы)
  • 12.10 — пратэстанцкія традыцыі сямейнага выхавання (пастыр У. Татарнікаў, прадстаўнік Лютэранскай супольнасці)
  • 12.30 — перапынак на каву
  • 13.00 — прапановы па напаўненні праграмы
  • 13.30 — абмеркаванне
  • 14.30 — прыняцце рэзалюцыі

Круглы стол пройдзе 15 лютага з 10.00 да 15.00 у сядзібе дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» па адрасе: г. Магілёў, вул. Сурганава, 21.

Абноўлена 13.02.2019 00:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа