
16 лютага ў парафіі святога Яна Хрысціцеля (м-н Серабранка) адбудзецца сустрэча для моладзі, якая жыве і вучыцца ў Мінску.
Пачатак сустрэчы ў 18.00 у памяшканні салезіянскага араторыя (вул. Пляханава, 28-1). Прыблізны час завяршэння сустрэчы — 21.30.
Сустрэча будзе мець інтэграцыйны характар: дапаможа пазнаёміцца адно з адным і весела правесці час.
Удзельнікі павінны мець 16 гадоў ці больш і прайсці папярэднюю рэгістрацыю ТУТ>>>
Па ўсіх пытаннях можна пісаць на адрас: fides.minsk@gmail.com