29 снежня ў межах калядных сустрэч з іерархамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца сустрэча дзяцей з усіх парафій г. Мінска і Мінскага р-на з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Сустрэча распачнецца ў 11.00 святой Імшой у касцёле св. Яна Хрысціцеля ў мінскім мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28).
Адказны за арганізацыю і правядзенне сустрэчы з дзецьмі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB просіць паведаміць пра колькасць удзельнікаў да 26 снежня па тэл. +375 (44) 547 60 05