Пошук

10.12.2018 11:01   Паводле: grodnensis.by / Catholic.by
Фота: pxhere.com

15 снежня душпастырства моладзі OPEN Гродзенскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат, студэнтаў і навучэнцаў на адвэнтавае чуванне моладзі.

Чуванне адбудзецца ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі, г. Гродна, вул. Маладзёжная, 2).

Праграма:

  • 19.00 — раратняя святая Імша
  • 20.00 — прэзентацыя кожнай парафіі: як моладзь рыхтуецца да Божага Нараджэння
  • 21.00 — адарацыя, споведзь і малітва чакання “Пане Езу, прыйдзі!”
  • 22.00 — благаслаўленне

На чуванне просьба падрыхтаваць і прынесці з сабой ліхтарыкі.

Абноўлена 12.12.2018 22:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа