Пошук

11.11.2018 20:40   Catholic.by

З 11 лістапада 2018 г. да 2 лютага 2019 г. Гродзенскі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай праводзіць конкурс вершаў, песень, відэаролікаў і іншых творчых прац на тэму «Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой».

Конкурс праводзіцца ў 3 узроставых групах:

  • дзеці — да 16 гадоў;
  • моладзь — ад 16 да 30 гадоў;
  • дарослыя — ад 30 гадоў і вышэй.

Пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу 2 лютага 2019 г., у свята Ахвяравання Пана, якое ў народзе называецца Маці Божай Грамнічнай, у санктуарыі перад цудатворным абразом Маці Божай Тракельскай біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць цэлебрацыю св. Імшы за ўсіх удзельнікаў.

Творы можна дасылаць на электронны адрас: trokiele@tut.by

або па пошце на адрас:

вул. Лідская, 61А
в. Тракелі
Воранаўскі раён, Гродзенская вобл.
231372

Ёсць магчымасць даслаць творы таксама асабістым паведамленнем у сацыяльных сетках:

www.vk.com/sanctuarytrokeli
www.instagram.com/sanktuaryimatsi

Дасылаючы працу, неабходна ўказаць імя, прозвішча, узрост і адрас пражывання.

Пераможцаў, якія зоймуць першыя тры месцы ў конкурсе, чакаюць узнагароды.

Акрамя таго, найлепшыя творы будуць змешчаны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.

Абноўлена 01.02.2019 12:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця