Пошук

29.10.2018 10:31   Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

1 лістапада. Урачыстасць Усіх Святых:

  • 10.00 — св. Імша ў інтэнцыі ўсіх памерлых (Казлоўшчына). Набажэнства на могілках;
  • 13.00 — св. Імша ўрачыстасці Усіх Святых (Мосар). Набажэнства на могілках

2 лістапада. Успамін усіх памерлых вернікаў:

  • 10.00 — св. Імша за ўсіх памерлых (Савуткі). Благаслаўленне могілак;
  • 13.00 — св. Імша за ўсіх памерлых (Мосар)

3 лістапада, субота:

  • Благаслаўленне могілак: 10.00 — в. Лужкі; 10.30 — в. Луцк-Масарскі;
  • 13.00 — св. Імша (Мосар)

4 лістапада, нядзеля:

  • 10.00 — св. Імша (Казлоўшчына);
  • 11.00 — благаслаўленне могілак (в. Луцк-Казлоўскі);
  • 13.00 — св. Імша (Мосар);
  • 15.30 — св. Імша (Савуткі)

5 лістапада, панядзелак:

  • 10.00 — cв. Імша (Мосар);
  • Благаслаўленне могілак: 12.00 – Кавалі; 12.30 – Яловікі; 13.00 – Лаські

6 лістапада, аўторак:

  • 10.00 — св. Імша (Мосар);
  • Благаслаўленне могілак: 12.00 – Варанцы; 12.30 — Залеські
Абноўлена 29.10.2018 13:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.