Пошук

29.10.2018 10:16   Grodnensis.by

З нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў святары будуць наведваць могілкі і маліцца за памерлых. Ніжэй размяшчаем расклад набажэнстваў у парафіях Гродна і Ліды, якія адбудуцца на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада.

Гродна

  • Парафія Св. Францішка Ксаверыя (катэдральны касцёл)
    2 лістапада ў 11.00  — могілкі каля ААТ «Азот»
     
  • Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
    2 лістапада ў 12.30 — францішканскія могілкі
     
  • Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых
    1 лістапада ў 14.30 (прывітанне рэліквій бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка) і ў 15.00 (св. Імша) — старыя Пабернардынскія могілкі
    2 лістапада ў 12.00 — могілкі ў Аульсе
     
  • Парафія Св. Роха, Грандзічы
    1 лістапада ў 11.30 — могілкі ў Зарыцы
    2 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Грандзічах
     
  • Парафія Св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы
    3 лістапада ў 12.00 — могілкі ў Нямейшах
    4 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Бялянах

Ліда

  • Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Фара)
    2 лістапада ў 12.30 — могілкі каля капліцы св. Барбары
     
  • Парафія Божай Міласэрнасці (Маладзёжны)
    1 лістапада ў 14.00 — гарадскія могілкі па вул. Зносіна

Інфармацыя адносна набажэнстваў на могілках, якія належаць да парафіі ў Дзевятоўцы (Гродна) і парафій у Лідзе, будзе дададзена пазней.

Абноўлена 29.10.2018 13:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця