Пошук

17.10.2018 09:48   Catholic.by

20 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41) распачнецца 2018/2019 навучальны год на «Курсах сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

З гэтай нагоды ў парафіяльным касцёле адбудзецца ўрачыстая св. Імша, пасля якой выступіць сакратар Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі а. Пётр Фраштэнга OCD з інаўгурацыйным дакладам.

  • 10.00 — св. Імша
  • 11.15 — інаўгурацыйны даклад — а. Пётр Фраштэнга OCD.

Пасля дакладу адбудзецца дыскусія на закранутыя ў ім тэмы.

«Міждыяцэзіяльныя курсы сямейнага жыцця» ў Гродне былі заснаваныя дэкрэтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў 2009 г. У курсах могуць браць удзел усе жадаючыя, зацікаўленыя ў абароне каштоўнасцяў сужэнства і сям’і.

Мэта курсаў — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіях у падрыхтоўцы будучых сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Кандыдаты падаюць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя ад пробашча
  • 2 фатаграфіі (3х4 см)
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33)

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 588 42 73 — Ірына Мялешка

Абноўлена 20.10.2018 08:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця