Пошук

09.10.2018 07:00   Catholic.by

У Гродне праводзіцца набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2018/2019 навучальны год. У курсах могуць браць удзел усе жадаючыя, зацікаўленыя ў абароне каштоўнасцяў сужэнства і сям’і.

Мэта курсаў — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіях у падрыхтоўцы будучых сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца тры гады. Вучэбныя сесіі — раз на месяц.

Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, м-н Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).

Пасля заканчэння Курсаў сямейнага жыцця выпускнікі атрымліваюць дыплом, які дае магчымасць выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і на падставе сімптатэрмальнага метаду.

Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца ў нядзелю 14 кастрычнiка ў 16.10 па адрасе: вул. Курчатава, 41 (м-н Дзевятоўка), у аўдыторыі № 5.

Кандыдатам неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя ад пробашча
  • 2 фатаграфіі (3х4 см)
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33)

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 588 42 73 — Ірына Мялешка

Абноўлена 09.10.2018 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця