Пошук

03.10.2018 09:08   Catholic.by

3 кастрычніка, у дзень пачатку Сіноду Біскупаў, прысвечанага моладзі, у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы на сустрэчы моладзевага душпастырства Fides усіх юнакоў і дзяўчат чакае сюрпрыз.

Пасля летняга перапынку ў касцёле на Залатой Горцы зноў распачынаюцца сустрэчы моладзевага душпастырства Fides, на якія запрашаюць усіх маладых і неабыякавых. Новы сезон цікавых сяброўскіх сустрэчаў распачнецца са знаёмства юнакоў і дзяўчат.

Акрамя таго, усіх удзельнікаў першай сустрэчы гэтай восені чакае смачны пачастунак і сюрпрыз: у гэты вечар тут можна будзе ўбачыцца з госцем, які непасрэдна звязаны з Сінодам на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

Задавайце свае пытанні наконт моладзі, якія ў вас ёсць, каб яны трапілі ў Рым да біскупаў і папы Францішка! Дасылайце іх ужо цяпер у прыватныя паведамленні групы Fides «УКантакце» альбо ў інстаграм @fides_minsk.

Падчас сустрэчы будзе весціся прамая трансляцыя ў інстаграм.

Сустрэча адбудзецца 3 кастрычніка ў 19.30 у крыпце касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску па адрасе: пр. Незалежнасці, 44 а (станцыя метро «Плошча Перамогі»; у двары за Палацам мастацтваў).

Перад сустрэчай моладзі ў касцёле а 18-й гадзіне адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец, а ў 18.30 — св. Імша.

Абноўлена 03.10.2018 16:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця