Пошук

28.09.2018 14:36   Catholic.by

19–22 лістапада пры Пінскай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага адбудуцца рэкалекцыі для святароў.

Паводле кананічнага права кожны дыяцэзіяльны святар мае абавязак штогод удзельнічаць у прынамсі трохдзённых духоўных практыкаваннях, таму кожная дыяцэзія арганізоўвае іх для сваіх святароў.

Ужо стала традыцыяй, што Пінская дыяцэзія ладзіць такія духоўныя практыкаванні менавіта ў лістападзе.

Рэкалекцыі даюць магчымасць душпастырам заглыбіцца ў засяроджаную малітву, суцішыцца перад Богам, перажыць духоўнае аднаўленне, нанава пераасэнсаваць сваё жыццё і служэнне, аднавіць ласку святарскага паклікання.

Курыя Пінскай дыяцэзіі запрашае ўсіх жадаючых святароў прыняць удзел у рэкалекцыях.

Абноўлена 17.11.2018 19:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця