Пошук

04.10.2018 00:09   Catholic.by

Ружанцовы кангрэс, які арганізуюць айцы дамінікане, пройдзе ў конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве 6 кастрычніка.

Мэта малітоўнага форума — у духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі асоб, якія моляцца на ружанцы. Аб патрэбных ласках на час кангрэса яго ўдзельнікі будуць маліцца да святога Тамаша Аквінскага, які абраны апекуном форума.

На кангрэсе запланаваныя чатыры даклады, малітва на ружанцы з разважаннем на першую суботу месяца, а таксама час на сведчанні аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Каралевы святога Ружанца.

На заканчэнне кангрэса адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліць біскуп.

Праграма:

  • 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса
  • 10.30 – 11.10 — даклад айца Віталія Сапегі OP «Жыццё св. Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла»
  • 11.15 – 11.55 — даклад айца Міхала Ермашкевіча ОР «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітваў «Ойча наш», «Вітай, Марыя» і «Веру». Па ходу — пытанні да дакладчыка, дыскусія.
  • 12.15 – 13.00 — набажэнства першай суботы месяца: 15 хвілін медытацыі і Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам
  • 13.00 – 13.50 — абед
  • 14.00 – 14.40 — даклад Алеся Жлуткі «Св. Тамаш, прачытаны нанава»
  • 14.45 – 15.10 — даклад айца Марыяна Хануска OP «Св. Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання». Па ходу — пытанні да дакладчыка, дыскусія.
  • 15.30 – 15.55 — перапынак
  • 16.00 – 16.40 — сведчанні аб плёне Ружанцовай малітвы
  • 16.40 — падрыхтоўка да літургіі
  • 17.00 — Эўхарыстыя

Пра свой удзел у кангрэсе просьба паведаміць да 25 верасня. Для рэгістрацыі неабходна патэлефанаваць або даслаць SMS-паведамленне з наступнай інфармацыяй пра ўдзельніка: імя і прозвішча ўдзельніка (або колькасць асобаў), горад, назва парафіі.

Арганізатары форума просяць аб малітве ў інтэнцыі Ружанцовага кангрэса.

Кантакты:

  • а. Раман, тэл. +375 (29) 291 92 11; +48 664 570 570 (schulzop@gmail.com)
  • а. Павел, тэл. +375 (29) 920 20 07; +375 (22) 241 29 39.

Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц OP, вул. Якубоўскага, 39/18, 212026, Магілёў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця