16 чэрвеня ў Смаргоні адбудзецца Дзень адзінства салезіянскай сям’і, які пройдзе пад дэвізам «Ксёндз Боско — Пастыр маладых сэрцаў».
Да ўдзелу ў Дні адзінства запрашаюцца сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, парафіяльныя і аратарыйныя суполкі, моладзь, дзеці, вернікі салезіянскіх парафій і ўсе, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско.
Праграма мерапрыемства:
- 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 11.00 – урачыстая св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
- 13.00 – абед (прыкасцёльны пляц і араторый)
- 14.00 – святочныя стэндавыя забавы і канцэрт «Пілігрым бэнд»
- 16.00 – латарэя
- 16.30 – малітва і «слоўка»