Пошук

04.06.2018 16:10   Catholic.by

10 чэрвеня ў 10 гадзін у гродзенскай парафіі Святога Духа адбудзецца ўрачыстае ўнясенне рэліквій св. Яна Паўла ІІ. Яго здзейсніць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Пачатак у 10 гадзін.

Рэліквіі св. Яна Паўла ІІ першай ступені атрымаў 30 мая ў Кракаве пробашч парафіі Святога Духа кс. Павел Салабуда з рук кардынала Станіслава Дзівіша.

Як адзначыў кс. Павел, кардынал Дзівіш падчас перадачы рэліквій пажадаў, каб св. Ян Павел ІІ апекаваўся маладой гродзенскай парафіяй. У кароткай размове іерарх вельмі цікавіўся развіццём веры ў Беларусі, а асабліва ў гэтай парафіі.

Парафія Святога Духа ў гродзенскім мікрараёне Альшанка была заснавана ў 2012 г. За тры гады была пабудавана капліца, у якой змешчаны абраз св. Яна Паўла ІІ.

«Для нас гэта вельмі важная падзея, можна нават сказаць, гістарычная. Гэта будуць першыя рэліквіі святога ў новай і маладой парафіі. Цудоўна, што ўсё гэта адбываецца на пачатках будаўніцтва нашай святыні.

Мы хочам даверыць святому Папу будаўніцтва касцёла, а таксама ўсю нашу маладую парафію», — сказаў кс. Павел Салабуда.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця