Пошук

11.05.2018 14:16   Catholic.by

У суботу 12 мая ў касцёле Маці Божай Фацімскай ў Баранавічах пройдзе ІII фестываль марыйных песень Mater Deі. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі і салісты.

Умовы ўдзелу ў фестывалі:

  • Удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін абавязкова на беларускай мове.
  • Удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы: «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю.
  • Калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.
  • Анкету на ўдзел у фестывалі просім дасылать па адрасе: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6 або mater.dei@tlen.pl
  • Просьба даслаць анкеты да 30 красавіка.
  • Анкету спампаваць можна тут >>>

Адрас:

Касцёл Маці Божай Фацімскай, г. Баранавічы, пр. Савецкі, 16.

Пачатак у 11.00.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 227 38 84 — брат Карнэліюш

Абноўлена 11.05.2018 14:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа