Пошук

11.05.2018 14:21   Catholic.by

12 мая семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB атрымае дыяканскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB. Урачыстасць адбудзецца ў Кракаве (Польшча).

Цырымонія пасвячэння распачнецца а 11-й гадзіне ў касцёле св. Станіслава Косткі на вул. Канфедэрацкай, 6. Пасля Эўхарыстыі запланаваны пачастунак для гасцей і святочная праграма на падворку салезіянскай семінарыі на вул. Тынецкай, 39.

Праз ускладанне рук, якое было перададзена апосталамі, дыяканы пасвячаюцца, каб дзякуючы сакрамэнтальнай ласцы дзейсна спаўняць сваё служэнне ў Касцёле. Дыякан можа ўрачыста ўдзяляць хрост, захоўваць і раздаваць Эўхарыстыю, ад імя Касцёла дапамагаць пры ўдзяленні сужэнства і благаслаўляць яго, удзяляць Віятык паміраючым, чытаць Святое Пісанне верным, настаўляць і заахвочваць народ, кіраваць набажэнствам і малітваю верных, здзяйсняць сакрамэнталіі, кіраваць абрадам жалобы і пахавання. На шляху да святарства дыяканат з’яўляецца апошнім этапам перад прыняццем прэзбітэрскага пасвячэння.

Апрача семінарыста Артура Ляшнеўскага, дыяканат прыме таксама 11 семінарыстаў-салезіянаў: Раман Цыганюк SDB (Украіна), Марцін Пікор SDB, Павел Бруж SDB, Міхал Слаеўскі SDB, Акацый Цыбульскі SDB, Юзаф Лысік SDB, Якуб Марэк SDB, Лукаш Бурніцкі SDB, Крыштаф Яскульскі SDB, Марк Маеўскі SDB, Марцін Гемзік SDB.

Артур Ляшнеўскі разам з сваімі сабратамі сардэчна запрашае на ўрачыстасць пасвячэння, а таксама просіць аб малітоўным суправаджэнні падчас падрыхтоўкі да прыняцця гэтай паслугі.

Абноўлена 12.05.2018 08:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.