Пошук

16.03.2018 12:20   Grodnensis.by

25 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у Гродне пройдзе працэсія з вербамі. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы, што распачнецца пасля яе, запрашаецца моладзь Гродзенскай дыяцэзіі.

Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.

Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы. Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы «конкурс вербаў». Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.

Традыцыйна на Пальмовую нядзелю прыпадае Сусветны дзень моладзі, які ў гэтым годзе будзе адзначацца пад дэвізам «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Бога».

Абноўлена 16.03.2018 14:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.