Пошук

02.03.2018 14:18   Catholic.by

23–25 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Наблізіцца да таямніцы Крыжа».

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты, ад 14 гадоў. У праграме рэкалекцый — супольнае перажыванне перыяду Вялікіга посту, хвіліны цішыні, разважанні над жыццёвым шляхам.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарысцкага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Пра свой удзел у рэкалекцыях трэба паведаміць да 20 сакавіка. Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная, пра свой удзел просьба паведаміць своечасова.

Адказныя за рэкалекцыі: кс. Валерый Быкоўскі (+375 29 695 24 69), кс. Андрэй Лішко (+375 29 744 99 61). Запісацца можна па тэлефоне семінарыі (8-0152) 77-02-34.

Абноўлена 02.03.2018 15:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця