Пошук

04.12.2017 13:58   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Аплаткавыя сустрэчы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB будуць праходзіць з 9 снежня 2017 г. да 6 студзеня 2018 г.

Іерархі сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, моладдзю і дзецьмі, студэнтамі і выкладчыкамі, выхавацелямі і катэхетамі, сем’ямі і рознымі рэлігійнымі рухамі архідыяцэзіі.

9 снежня

  • 22.30 — святая Імша і сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказныя — кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Страшко)

14 снежня

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з супрацоўнікамі «Карытас» і членамі дабрачынных арганізацый (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Дыяцэзіяльны цэнтр Карытас, пас. Лясны (адказны — кс. Віталій Дабраловіч, а. Андрэй Жылевіч OFMCap)

16 снежня

  • 14.00 – святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а таксама з катэхетамі архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказныя — кс. кан. Ян Крэміс, с. Часлава Навіцкая USJK)

17 снежня

  • 17.00 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. кан. Уладзіслаў Завальнюк)

18 снежня

  • 11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі архідыяцэзіі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі, бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. кан. Уладзіслаў Завальнюк)

19 снежня

  • 11.00 — сустрэча з журналістамі і прадстаўнікамі СМІ, а таксама з супрацоўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі, бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэавлюцыйная, 1а (адказны — кс. кан. Юрый Санько)
  • 13.00 — сустрэча з супрацоўнікамі Мітрапалітальнай курыі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі, бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны — кс. кан. Дзмітрый Пухальскі)
  • 16.00 — прэзентацыя «Новага Запавету» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 снежня

  • 11.00 — сустрэча з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (бп. Юрый Касабуцкі). (адказная — с. Часлава Навіцкая USJK)

24 снежня, Вігілія Нараджэння Пана

  • 21.45 — сустрэча з вернікамі і гасцямі парафіі Св. Міхала Арханёла з нагоды трансляцыі на БТ урачыстай святой Імшы на Божае Нараджэнне (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). г.п. Івянец, вул. Пушкіна, 1 (адказны — а. Лех Баханак OFMConv)

27 снежня

  • 15.00 — сустрэча з медперсаналам і хворымі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Лясны (адказны — кс. Казімір Шыдэлка SDB)

30 снежня

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і Мінскага р-на (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28 (адказны — кс. Аляксандр Мятліцкі SDB)

6 студзеня, урачыстасць Аб’яўлення Пана

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі ўсіх сямейных рухаў архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч)
Абноўлена 06.12.2017 14:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця