2 снежня ў мінскім Чырвоным касцёле ў 11.00 адкрыецца касцёльна-экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне».
Экспазіцыя падрыхтавана некамерцыйнай установай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з Каталіцкім Касцёлам у Беларусі для выкарыстання ў парафіях, нядзельных школах, падчас розных касцёльных мерапрыемстваў.
Выстаўка «Чалавек і стварэнне» складаецца з шэрагу інфармацыйных стэндаў у выглядзе рол-апаў памерам 1х2 м, якія апісваюць ролю чалавека і Касцёла ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці.
Мэта выстаўкі — абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, прадэманстраваць розныя спосабы ўдзелу хрысціян у клопаце аб стварэнні і раскрыць ролю чалавека і Касцёла ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці.
На адкрыцці выстаўкі можна будзе даведацца:
- аб хрысціянскім стаўленні да навакольнага асяроддзя
- аб экалагічных праблемах сучаснасці
- што такое экалагічна прыязная парафія
- як хрысціяне могуць паўдзельнічаць у вырашэнні экалагічных праблем
Выстаўка створана пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрландаў.
Больш інфармацыі пра экспазіцыю можна атрымаць па тэлефонах:
- +375 29 773 93 77 (Наталля);
- +375 29 252 71 45 (Сяргей)