16 лістапада ў вільнюскай Вострай Браме адзначаецца ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды ў Вільнюс прыбудуць пілігрымы з розных краін, каб памаліцца ля цудатворнага абраза святой Марыі.
У межах урачыстасцяў у Вострай Браме, якія сёлета будуць працягвацца з 12 па 19 лістапада, будзе цэлебравацца Імша і з удзелам пілігрымаў з Беларусі — 18 лістапада. Пачатак Эўхарыстыі на беларускай мове ў 15.00.