У рэкалекцыйным доме пры парафіі Святога Язэпа ў Оршы (вул. Савецкая, 6) праходзяць разнастайныя фармацыйныя і малітоўныя сустрэчы. Вашай увазе расклад на кастрычнік–снежань 2017 года.
20–22 кастрычніка — курс «Давід»
Змест: рэкалекцыі на тэму духоўнага распазнання і духоўнай барацьбы. Гэта адна з найважнейшых тэмаў для кожнага верніка, якая ў Евангеллі паводле Яна асабліва ракрываецца ў тэме чування.
Пачатак: пятніца ў 18.00.
Заканчэнне: нядзеля ў 13.30.
Запіс: да 18 кастрычніка (серада).
+375 (29) 713-02-33
Адказны за курс: кс. Аляксандр Жарнасек МІС.
27–29 кастрычніка — біблійны курс «Эмаўс»
Змест: заняткі па вывучэнні Бібліі. Практыка малітвы Божым словам. Працы па вывучэнні Бібліі. Неабходна мець з сабой усё тое, што студэнты бяруць на заняткі (Біблія, сшытак і інш.).
Пачатак: пятніца ў 18.00.
Заканчэнне: нядзеля ў 17.30.
Запіс: да 25 кастрычніка (серада).
+375 (29) 713-02-33
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.
30 кастрычніка – 1 лістапада — курс «Закхей»
Змест: малітоўная сустрэча для школьнай моладзі (ад 14 гадоў) у час восеньскіх канікул. Катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы, час разам.
Пачатак: панядзелак ў 13.00.
Заканчэнне: серада ў 13.30.
Запіс: да 27 кастрычніка (пятніца).
+375 (29) 713-02-33
Адказныя за курс: кс. Аляксандр Жарнасек МІС і с. Таццяна Гмыза SJE.
11 лістапада — «Вінаграднік»
Змест: малітоўна-фармацыйная сустрэча, якая праходзіць у Оршы больш за пяць гадоў. Канферэнцыі, святая Імша, споведзь, малітва благаслаўлення і заступніцтва ў розных патрэбах.
Пачатак: субота ў 10.00.
Заканчэнне: субота ў 20.30.
Запіс: да 9 лістапада (чацвер).
+375 (29) 713-02-33
Адказны за сустрэчу: кс. Аляксандр Жарнасек МІС.
17–19 лістапада — курс «Эстэра»
Змест: рэкалекцыі для жанчын. Праблема непрабачэння закранае як мужчын, так і жанчын, але ў жыцці жанчын, якія па сваёй прыродзе не толькі спачувальныя і добрыя, але таксама часта і безабаронныя, гэтая праблема набывае асаблівае значэнне.
Пачатак: пятніца ў 18.00.
Заканчэнне: нядзеля ў 13.30.
Запіс: да 15 лістапада (серада).
+375 (29) 713-02-33
Адказны за курс: кс. Аляксандр Жарнасек МІС.
24–26 лістапада — семінар на тэму «Метады распазнання плоднасці»
Змест: тэарэтычна-практычны семінар па метадах распазнання плоднасці (МРП), які праводзіць дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы».
Запіс: +375 (29) 812-22-76
Адказны за семінар: кіраўнік фонда Уладзіслаў Валаховіч.
8–10 снежня — «Сужэнскія сустрэчы»
Змест: супольнасць у Касцёле, якая арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэта рэкалекцый — паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць аднаўленне ўзаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне або адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць.
Запіс: +375 (44) 773-40-76
а. Браніслаў Дашкевіч ОР.
Больш інфармацыі пра сустрэчы — на сайце viartannie.org.