6 жніўня ў 11.00 ў Мінску на пляцоўцы ля галоўнага ўваходу ў касцёл свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) распачнецца духоўна-асветніцкае свята «Скарына, які нас аб’ядноўвае».
Свята будзе прымеркавана да 500-годдзя выдання беларускім асветнікам першай друкаванай кнігі Бібліі на ўсходнеславянскіх землях.
Мэта свята — знаёмства парафіянаў і шырокай грамадскасці з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны — знакамітага беларуса, вучонага, асветніка і выдаўца кніг Бібліі. Таксама ў праграме і Скарынаўскія чытанні.
«6 жніўня абраны для такога свята нездарма, — адзначыла ў каментарыі Catholic.by адна з арганізатараў мерапрыемства Галіна Івуць. — Якраз у гэты дзень прыпадае свята Перамянення Пана — дзень выдання Скарынам ў 1517 годзе Бібліі».
У свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі. Таксама запланаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў і інш.
Тэл. для даведак: 8 017 200-44-15, 200-56-32, 8029 328 28 25