Шлях да Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне распачынаецца 18 жніўня святой Імшой у 8.00 у касцёле св. Зыгмунда ў Баранавічах. У гэты ж дзень вырушыць пілігрымка і з Бярозы.
Кошт пілігрымкі складае 20 бел. руб. (сюды ўваходзіць і праезд Лагішын — Пінск).
З сабой трэба абавязкова мець спальнік (альбо коўдру), добры абутак, галаўны ўбор, дажджавік, заплечнік і інш.
Пра свой удзел не пазней за 10 жніўня трэба паведаміць пробашчу сваёй парафіі.
Дадатковая інфармацыя (Баранавічы): +375 29 523 51 53 (кс. Павел Ярашэвіч), папярэдзіць,калі патрэбен начлег у Баранавічах з 17-18 жніўня.
Дадатковая інфармацыя (Бяроза): +375 29 790 80 16 (кс. Уладзімір Буклярэвіч).