
Набліжаюцца дні Успаміну ўсіх памерлых вернікаў і ўрачыстасць Усіх святых. З гэтай нагоды дэкан дэканату Мінск-Усход (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB падае расклад набажэнстваў за памерлых на могілках горада Мінска і Мінскага раёна на 2026 год. Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве і ўспаміну сваіх блізкіх.
Дэканат: Мінск-Усход
- Калодзішчы — 31 кастрычніка ў 10.00 (галоўны ўваход); 1 лістапада ў 10.00 (галоўны ўваход);
- Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.) — 1 лістапада ў 15.30;
- Лошыцкія могілкі (пр-д Галадзеда, 15 В) — 1 лістапада ў 13.30 (каля касцёла);
- Лясныя могілкі — 31 кастрычніка ў 14.00 (каля галоўнага ўваходу);
- Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада ў 17.30 — каля ст. м. Уручча;
- Чыжоўскія могілкі — 31 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўвахода);
- вёска Аколіца — 1 лістапада ў 13.00 — святая Імша ў парафіяльнай капліцы, пасля якой адбудуцца набажэнствы з малітвай за памерлых на могілках у Аколіцы і каля будынка былога касцёла;
- Астрашыцкі Гарадок (старыя і новыя могілкі) — 31 кастрычніка ў 10.00
- вёска Волма — 1 лістапада ў 16.00;
- Забалаць — 31 кастрычніка ў 11.30;
- Каралёў Стан — 31 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу);
- Копішча — 3 лістапада ў 17.30 (за касцёлам);
- вёска Малінаўка — 31 кастрычніка ў 11.00;
- Мачулішчы — 1 лістапада ў 15.00 (за касцёлам);
- Міханавічы — 31 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу);
- Гатава — 1 лістапада ў 12.00;
- Сініло — 1 лістапада ў 11.30.







