
У суботу, 31 кастрычніка, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (Пінская дыяцэзія, Брэсцкі дэканат) адбудзецца сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пад дэвізам «Свяціся Імя Тваё».
Арганізатарам мерапрыемства выступае Пінская дыяцэзія. У праграме сустрэчы — святая Імша, канферэнцыя, супольны абед, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і гадзіна праслаўлення. Сустрэча стане нагодай для маладых людзей сабрацца разам, каб праз супольную малітву, разважанне над Божым словам і праслаўленне Бога паглыбіць сваю веру і ўмацаваць еднасць.
Такія сустрэчы — гэта магчымасць для маладых людзей пазнаёміцца з равеснікамі з іншых парафій, разам памаліцца і падзяліцца сваім досведам веры. Тут можна знайсці новых сяброў, адчуць падтрымку іншых і зразумець, што ты не адзін на сваім хрысціянскім шляху.
Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна папярэдняя рэгістрацыя — <<<ТУТ>>>
Праграма сустрэчы:
- 11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 12.00 — святая Імша і канферэнцыя, якую правядзе ксёндз Алякcандр К.;
- 13.30–14.30 — абед;
- 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 16.30 — гадзіна праслаўлення.
Месца правядзення

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Брэст, вул. Леніна, 34.
За дадатковай інфармацыяй па ўдзелу ў сустрэчы звяртацца да ксяндза Антона, тэлефон: +375 29 826 07 99.

















