Пошук

30.09.2026 11:42   Catholic.by

7 кастрычніка адбудзецца вялікая сусветная малітоўная ініцыятыва «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы». «Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай» запрашае дзяцей прыняць удзел у гэтай падзеі. 

Святы Падрэ Піо аднойчы сказаў: «Калі мільён дзяцей памоліцца на Ружанцы, свет зменіцца». Сёння наш свет як ніколі патрабуе міру, згоды і суцяшэння. Як паведамляе Vatican News, сам папа Леў XIV у Ватыканскіх садах каля Люрдскай гроты. Ён духоўна злучыцца з дзецьмі, сем'ямі, школамі і хрысціянскімі супольнасцямі з усяго свету, і з гэтай сустрэчы распачнецца Сусветны тыдзень малітвы, які завершыцца 7 кастрычніка — у свята Маці Божай Ружанцовай. 

Ініцыятыва «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» нарадзілася ў 2005 годзе ў Венесуэле, і ўжо больш за дваццаць гадоў яе падтрымлівае Папская фундацыя «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

«Дарагія дзеці! "Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай" запрашае вас далучыцца да сусветнай малітоўнай ініцыятывы», — кажуць арганізатары.

План сёлетняга мерапрыемства: 

  • 17.30 — Эўхарыстыя; 
  • тэатральная пастаноўка «Сіла фацімскіх аб’яўленняў»;
  • ружанцовая малітва і супольнае святкаванне. 

Час правядзення: 

  • 7 кастрычніка ў 17.30.

Месца падзеі  

  • Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.

Рэгістрацыя парафіяльных груп па тэлефоне: 

+375 (17) 343 99 17; +375 (44) 770 09 01 – Рэцэпцыя 

«Вазьміце з сабой свае ружанцы і прыводзьце сяброў! Давайце разам аб’яднаем нашы галасы ў малітве», — заклікаюць маленькіх вернікаў іх старэйшыя сябры.

Абноўлена 30.09.2026 12:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця