
Пілігрымковая група парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску Viam Dei запрашае на пілігрымку Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Рым і Ватыкан з нагоды юбілейнага 2025 года.
Аўтобусная пілігрымка да святых дзвярэй базылікі святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца з 17 па 25 кастрычніка. Пілігрымы наведаюць Кракаў, Чэнстахову, Вену, Падую, Рым, Ватыкан, Фларэнцыю, Балонію і Будапешт. У праграме прадугледжана агульная святая Імша для ўсіх пілігрымаў у Рыме, якую ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Ахвяраванне за ўдзел: 750 еўра + кошт візы.
Запісацца на пілігрымку можна ў сваім парафіяльным касцёле.
Тэлефоны для даведак:
+375(33)6202126 (спадарыня Вераніка),
+375(29)6510045 (спадарыня Марына).