Падчас Адвэнту, асаблівага перыяду падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, у супольнасцях беларусаў-католікаў у Польшчы пройдуць адмысловыя адвэнтавыя рэкалекцыі.
Ніжэй пададзены расклад духоўных практыкаванняў падчас Адвэнту.
Беласток: 6–7 снежня
касцёл Маці Божай Гвадэлупскай (Wrocławska 8)
- 6 снежня, пятніца – пачатак у 16.00
- 7 снежня, субота – пачатак у 11.00
Духоўныя практыкаванні на тэму «Споведзь» правядзе ксёндз Юрый Рашатко, душпастыр беларусаў Кракава. Падрабязны расклад ТУТ>>>
Варшава: 6–8 снежня
касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)
- 6 снежня, пятніца – пачатак у 17.00
- 7 снежня, субота – пачатак у 17.00
- 8 снежня, нядзеля – св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай у 11.30 і 18.00
Рэкалекцыі правядзе грэка-каталіцкі святар Андрэй Буйніч. Тэма: «Адвэнт з Даніэлем».
- У суботу дадаткова будзе дзень засяроджання. Пачатак Святой Імшой у 9.00
Падрабязны расклад ТУТ>>>
Гданьск: 14 снежня
касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай (Marynarki Polskiej 148B)
- 14 снежня, субота – пачатак у 9.45
Рэкалекцыі правядзе ксёндз Збігнеў Грыгарцэвіч MIC. Расклад будзе пададзены пазней.
Кракаў: 20–22 снежня
касцёл св. Стэфана (Sienkiewicza 19)
Рэкалецыі правядзе ксёндз Сяргей Ганчароў CSsR. Падрабязны расклад будзе пададзены пазней.