У пятніцу 6 снежня дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска возьме ўдзел у адпустовай урачыстасці ў парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат).
З нагоды адпусту ў гонар нябеснага апекуна свірскай парафіі самы малады беларускі іерарх упершыню наведае гэтае гістарычнае мястэчка на тэрыторыі даўняга Віленскага краю і ўзначаліць у мясцовым касцёле цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы.
- Пачатак у 13.00.
Пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі, дэкан Мядзельскі, ад імя ўсіх вернікаў шчыра запрашае ахвотных узяць удзел у супольнай малітве.
Біскуп Андрэй Зноска таксама правядзе ў свірскай парафіі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія распачнуцца ў дзень парафіяльнай урачыстасці і завершацца ў Другую нядзелю Адвэнту.