Пошук

27.11.2024 16:30   Catholic.by
Эстэра перад каралём. Мастак Конрад Віц / Wikimedia

Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), запрашаюць на супольную сустрэчу з Божым словам падчас сёлетняга Адвэнту.

З нядзелі 15 снежня дамінікане з Магілёва запрашаюць да супольнага чытання і слухання слова Божага з біблійнай Кнігі Эстэры, каб лепш падрыхтавацца да Божага Нараджэння.

У гэтай кнізе са Старога Запавету ўсяго дзесяць раздзелаў, таму завяршэнне супольнага чытання і малітвы Словам прыпадае акурат на 24 снежня, вігілію Нараджэння Пана.

Для лепшага разумення, разважання і малітвы Божым словам будуць выкарыстаны каментары сучасных біблістаў, якія будуць штодзённа размяшчацца ў Viber i Telegram. Арганізатары заахвочваюць маліцца адзін за аднаго і прачытаць Кнігу Эстэры за Адвэнт некалькі разоў.

Кантакт:

  • тэл. +375 (29) 291 92 11 – а. Раман Шульц ОР
  • група ў Viber Telegram: АдвэнтЭстэра2024
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.