З 10 па 17 лістапада ў Вільні будуць праходзіць адпустовыя ўрачыстасці Апекаў Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці — Маці Божай Вастрабрамскай.
З гэтай нагоды штодзённа ў Вастрабрамскай капліцы і ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме адбываюцца малітвы і адпустовыя цэлебрацыі на розных мовах.
У суботу 16 лістапада, у сам дзень урачыстасці Маці Божай Вастрабрамскай, у касцёле а 15-й гадзіне (па мінскім часе — у 16.00) будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове ў інтэнцыі вернікаў з Беларусі.
Прамая трансляцыя набажэнстваў даступная ТУТ>>>
Штодзённая праграма Апекаў
(час — мясцовы!)
- 6.30 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
- 7.30 – Ружанец у Вастрабрамскай капліцы (па-літоўску)
- 8.00 – св. Імша ў Вастрабрамскай капліцы (па-літоўску)
- 8.00 – Гадзінкі да Маці Божай у касцёле (па-польску)
- 9.00 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
- 10.30 – Навэнна і малітва за святароў у касцёле (па-літоўску)
- 11.00 – св. Імша ў касцёле (па-літоўску)
- 13.00 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
- 15.00 – св. Імша ў касцёле (акрамя нядзелі)
- 16.00 – Ружанец у Вастрабрамскай капліцы (па-польску)
- 17.00 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
- 17.00 – св. Імша ў Вастрабрамскай капліцы (на розных мовах, акрамя нядзелі)
- 18.00 – Акафіст да Маці Божай у Вастрабрамскай капліцы (па-літоўску)
- 19.00 – св. Імша ў касцёле (па-літоўску)