Пошук

22.10.2024 10:59   Catholic.by

22 кастрычніка, калі Касцёл успмінае святога Яна Паўла ІІ, вернікі парафіі ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія), якая носіць яго імя, адзначаюць парафіяльную ўрачыстасць.

Адпустовая святая Імша адбудзецца тут увечары. Ёй будзе папярэднічаць выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовае набажэнства — малітва, якой быў асабліва адданы святы Ян Павел ІІ.

Яно распачнецца ў 17.30; пачатак святой Імшы — у 18.30. На заканчэнне адбудзецца Эўхарыстычная працэсія.

Удзельнікі ўрачыстасці змогуць пачаставацца парафіяльнай кашай і гарачай гарбатай, а таксама паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, галоўны прыз у якой — электрасамакат.

Акрамя таго, будуць падведзены вынікі конкурсу эскізу вітражоў для парафіяльнага касцёла, будаўніцтва якога ўжо падыходзіць да фінальнага этапу. Магчыма, найлепшыя з прадстаўленых прац будуць пазней рэалізаваныя ў святыні.

Пробашч смаргонскай парафіі ксёндз Яўген Учкуроніс ад імя ўсіх парафіянаў сардэчна запрашае ахвотных да ўдзелу ў парафіяльнай урачыстасці.

Абноўлена 22.10.2024 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця