У верасні для школьнай моладзі ад 14-і да 17-і гадоў праводзіцца віктарына на тэму касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, прымеркаваная да юбілею 400-годдзя святыні, які адзначаецца сёлета.
Пытанні віктарыны датычацца актуальнага стану касцёла, яго гісторыі, а таксама ордэна дамініканцаў, якія доўгі час неслі ў ім служэнне.
Віктарына праводзіцца ў два этапы. Першы этап — агульны, які працягнецца да 20 верасня, мае на мэце вызначыць 15 лепшых знаўцаў навагрудскай святыні і яе гісторыі. Другі этап вызначыць пераможцаў.
Віктарына праходзіць праз інтэрнэт. Пасля яе заканчэння ў касцёл святога Арханёла Міхала ў Навагрудку будуць запрошаныя ўдзельнікі віктарыны, якія набяруць найбольш балаў, для атрымання каштоўных узнагародаў.
- Перайсці на старонку віктарыны можна па спасылцы ТУТ>>> або па QR-коду.