У суботу 28 верасня ў будынку Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдзе навуковая канферэнцыя, тэма якой: «Новая Евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі».
Канферэнцыя будзе прысвечана пастырскаму году свецкіх, які праходзіў у Касцёле на Беларусі летась, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці, які праходзіць у паўсюдным Касцёле з 2021 года і завершыцца сёлета ўвосень.
Праграма канферэнцыі
- 10.00–12.00 — першая сесія:
- Слова мадэратара (ксёндз канонік Антоній Грэмза)
- Малітва і ўступнае слова — арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч
- «Новая Евангелізацыя ў кантэксце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі»
- «Евангельская закваска»
- «Роля культу Маці Божай у захаванні і адраджэнні веры»
- «Харызматычнае служэнне ў Беларусі»
- 12.00–12.30 — перапынак на каву
- 12.30–13.30 — святая Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабэрнардынскі)
- 13.30–14.30 — абед
- 14.30–15.40 — другая сесія:
- «Касцёл у абароне жыцця і захаванні сямейных каштоўнасцей»
- «Евангелізацыйныя рухі як адказ на сучасныя выклікі хрысціянства»
- «Ідзі за Мной — клопат свецкіх аб пакліканнях»
- 15.40–16.00 — перапынак на каву
- 16.00–16.45 — дыскусійная панэль (усе дакладчыкі)
- 16.45–17.00 — заканчэнне:
- уручэнне заліковых кніжак студэнтам Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
- заключнае слова (арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч)
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у навуковай канферэнцыі, прысвечанай тэматыцы новай евангелізацыі ў кантэксце сінадальнасці і ролі свецкіх у Касцёле.
Канферэнцыя будзе праходзіць у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1).