Пошук

23.05.2024 07:00   Catholic.by
Фота ўдзельнікаў пілігрымкі Баранавічы-Будслаў 2023

21 мая распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі Баранавічы-Будслаў, якая вырушыць у дарогу 27 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам: «Трываць у любові да бліжняга і Бога».

Пілігрымка працягваецца дзевяць дзён; адлегласць, якую пераадолеюць пілігрымы пешкі, складае 287 кіламетраў. Прыбыццё ў Будслаў — 5 ліпеня.

Сёлетні Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня; падчас яго адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Пешую пілігрымку з Баранавічаў арганізуюць айцы паўліны, якія нясуць служэнне ў Гомелі.

Дзеці да 16 гадоў могуць узяць удзел у пілігрымцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна (патрэбны пісьмовы дазвол бацькоў). Падлеткам з 16 да 18 гадоў неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Увага! Ахвотных узяць удзел у пілігрымцы арганізатары просяць не марудзіць з рэгістрацыяй. Анлайн-рэгістрацыя працягваецца да 20 чэрвеня.

Пазней можна будзе запісацца ў пілігрымку, патэлефанаваўшы арганізатарам.

  • Кантакты адказных за пілігрымку:
Абноўлена 23.05.2024 07:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця