Пошук

13.03.2024 10:36   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

13 сакавіка, у 11-ю гадавіну абрання на пасад святога Пятра Папы Францішка, канонікі Мінскага катэдральнага капітула святога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай збяруцца на супольную малітву ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

У адпаведнасці са Статутам капітула, канонікі разам моляцца ў вызначаныя дні, сярод якіх гадавіна абрання Папы.

З гэтай нагоды ў мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша з удзелам канонікаў Мінскага катэдральнага капітула, а таксама Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча, прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне, і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Пачатак у 12.00.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы ў 11-ю гадавіну абрання Папы Францішка.

Абноўлена 13.03.2024 11:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця