Пошук

30.01.2024 07:25   Samaranin.by / Catholic.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.

У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету.

У свята Ахвяравання на пачатку святой Імшы адбываецца працэсія са свечкамі. Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам, а на Грамніцы свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.

Капліца Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску мае тытул Ахвяравання Пана, і таму ў гэтым адзіным у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі месцы культу пад такім тытулам у гэты дзень адзначаецца адпустовая ўрачыстасць.

На пачатку Імшы адбудзецца традыцыйнае благаслаўленне грамнічных свечак.

  • Пачатак а 17-й гадзіне.

Сёстры ўршулянкі і супрацоўнікі Місіі шчыра запрашаюць святароў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на супольную малітву ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Кантакты:

Абноўлена 30.01.2024 07:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа