Пошук

29.01.2024 10:35   Catholic.by
Гродна, 1 лютага 2014 года. Фота Аляксандры Шчыглінскай

У чацвер 1 лютага прыпадае 10-я гадавіна біскупскага пасвячэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

З гэтай нагоды іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі 1 лютага ў 15.00.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя цэлебрацыі.

Біскупскае пасвячэнне Юзафа Станеўскага адбылося ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне 1 лютага 2014 года.

Галоўным пасвячаючым біскупам быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, асістуючымі — тагачасны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Абноўлена 01.02.2024 13:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця