![](/3/images/news/2024/01/2024-01-22-phoca_thumb_l_kasabudkij-99.jpg)
Мінск, 25 студзеня 2014 г. Фота Віталія Палінеўскага
У чацвер 25 студзеня прыпадае 10-я гадавіна біскупскага пасвячэння дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
З гэтай нагоды іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску 25 студзеня ў 18.30.
На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя цэлебрацыі з мінскай архікатэдры.