З 12 па 14 студзеня ў кляштары айцоў францішканаў у Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) пройдуць незвычыйныя рэкалекцыі для ўсіх ахвотных.
«Пазнай самога сябе» — Γνῶθι σεαυτόν — менавіта гэтыя два словы са старажытных Дэльфаў задавалі тон думкам мудрацоў і не давалі спаць філосафам.
Прарок Амос у напісанай ім кнізе Старога Запавету акрэслівае сябе як «пастуха і таго, хто надразае плады сікамораў».
Паспрабаваць пачуць і прыняць сябе, пазнаёміцца бліжэй з біблійнай кнігай Амоса запрашаюць айцы францішкане з Івянца на біблійна-тэатральных рэкалекцыях «Плады сікамораў. Рэкалекцыі аб прыняцці сябе», падчас якіх сваім духоўным досведам падзеліцца Марыя Гуцава — тэатральны рэжысёр з Магілёва.
Апроч канферэнцый, адмысловых майстар-класаў па адкрыццю сябе, кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць штодзённай размовы з душпастырам, дзякуючы якой зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця скіроўвае яго ўвагу пачутае, прачытанае і прамедытаванае Божае Слова.
Удзел у рэкалекцыях могуць узяць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
- Запіс анлайн па спасылцы ТУТ>>>
Больш інфармацыі па тэл.:
+375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген