Пошук

28.11.2023 11:44   Падрыхтавала: Яна Чайко / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

На пачатку снежня ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Любліне і Познані пройдуць авэнтавыя рэкалекцыі для беларусаў-католікаў, якія жывуць у Польшчы.

Варшава, 8–10 снежня

Тэма: «Мой крызіс — мая сіла».

  • 8 снежня, пятніца — пачатак а 17-й гадзіне
  • 9 снежня, субота — пачатак а 17-й гадзіне
  • 10 снежня, нядзеля: святыя Імшы ў 11.30 і 18.00

У суботу дадаткова будзе дзень засяроджання. Пачатак а 9-й гадзіне. У праграме канферэнцыі, святая Імша, Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя і абед.

Адрас: дольны касцёл святога Аляксандра (Plac Trzech Krzyży)

Падрабязнасці на старонцы ў Instagram

Гданьск, 2 снежня

2 снежня, субота — святая Імша а 10-й гадзіне, пасля фармацыйныя сустрэчы для дарослых, сустрэчы для дзяцей, адарацыя і абед.

Адрас: парафіяльны дом пры касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай (Marynarki Polskiej, 148B).

Падрабязнасці на старонцы ў Instagram

Кракаў, 1–3 снежня

Тэма: «‎Беларуская каталіцкая сям’я ва ўмовах эміграцыі»‎.

  • 1 снежня, пятніца — а 19-й гадзіне
  • 2 снежня, субота — а 19-й гадзіне
  • 3 снежня, нядзеля — святая Імша у 15.30 (споведзь у 15.00).

Адрас: Касцёл Святога Стэфана (H. Sienkiewicza, 19)

Падрабязнасці на старонцы ў Instagram

Лодзь, 9–10 снежня

Адрас: касцёл святога Юзафа (Ogrodowa, 22)

Падрабязнасці на старонцы ў Instagram

Люблін, 3 снежня

3 снежня, нядзеля — святая Імша ў 14.30

Адрас: Дом Фундацыі Яна Паўла ІІ (Boczna Lubomelskiej, 2)

Познань, 9–10 снежня

Тэма: «Маё пакліканне ў эміграцыі на ўзор Яна Хрысціцеля»

  • 9 снежня, субота — пачатак у 19.30
  • 10 снежня, нядзеля — пачатак а 12-й гадзіне

Адрас: дольны касцёл Адведзінаў НПМ (Bohaterów II wojny światowej, 88)

Падрабязнасці на старонцы ў Instagram

Абноўлена 28.11.2023 15:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.