З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну Усіх памерлых вернікаў у Беластоку, Варшаве, Гданьску, Кракаве і Познані адбудуцца набажэнствы для беларусаў-католікаў, якія знаходзяцца ў Польшчы.
Ніжэй пададзены расклад набажэнстваў на беларускай мове.
Беласток
Парафія Маці Божай Гвадэлупскай
ul. Wrocławska 8
- 1 лістапада ў 13.00 — святая Імша з малітвай за памерлых.
Варшава
Касцёл святога Аляксандра (дольны касцёл)
plac Trzech Krzyży
- 1 лістапада святыя Імшы ў 11.30 і 18.00. Пасля Імшы ў 11.30 выступ Сержука Доўгушава, духоўныя песні пад ліру.
- 2 лістапада святыя Імшы ў 11.30 і 18.00. На працягу двух дзён падчас кожнай святой Імшы будуць маліцца за памерлых.
Гданьск
Касцёл святога Юзафа
ul. Elżbietańska 9/10
- 1 лістапада, у 14.30 — святая Імша, пасля якой адбудзецца наведванне Гарнізонных могілак, дзе пахаваны выдатны беларускі дзеяч, пратэстанцкі пастыр, перакладчык Новага Запавету на беларускую мову Лукаш Дзекуць-Малей.
- 5 лістапада, у 14.30 — святая Імша за ўсіх памерлых. Пасля Літургіі — адмысловае набажэнства.
Кракаў
Касцёл святога Стэфана
ul. Sienkiewicza 19
- 1 лістапада ў 15.30 — святая Імша.
- 2 лістапада плануецца супольная малітва за памерлых на могілках (Cmentarz Rakowicki). Дакладны час будзе вызначаны на сустрэчы пасля святой Імшы, якая адбудзецца 1 лістапада.
Познань
Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
ul. Bohaterów II wojny światowej 88
- 1 лістапада ў 19.30 — святая Імша.
- 2 лістапада ў 19.30 — святая Імша за памерлых.