Пошук

13.09.2023 12:42   Catholic.by

У нядзелю 17 верасня ў Гродна прыбудуць перэгрынацыйныя абразы адзінаццаці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц Другой сусветнай вайны з Навагрудка.

Разам з абразамі будуць прадстаўлены выявы падзей і асоб, звязаных з мучаніцтвам благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе паплечніц.

У зале пабрыгіцкага кляштара пры касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (вул. Маладзёжная, 2) абразы прадставіць пробашч парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку ксёндз Юрый Жэгарын разам з навагрудскімі парафіянамі.

Пачатак а 16-й гадзіне.

Абразы мучаніц будуць знаходзіцца ў Гродне каля месяца.

Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак Марыі Стэлы і яе паплечніц.

«Духоўны подзвіг гэтых святых жанчын, з’яўляецца вялікім скарбам Касцёла на нашай зямлі», — адзначае арганізатар перэгрынацыі ксёндз Юрый Жэгарын.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця