25–27 жніўня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.
Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.
У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.
Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.
Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771 99 83 — Марына
Праграма рэкалекцый
(магчымыя невялікія змены)
- Пятніца, 25 жніўня
- 18.00 – святая Імша
- 19.30 – вячэра
- 20.00 – канферэнцыя аб патрэбе пакаяння і малітвы
- 21.00 – Крыжовы шлях
- 23.30 – усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- Субота, 26 жніўня
- 8.00 – супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі
- 8.30 – сняданак
- 11.00 – чытанне і разважанне Божага слова (у касцёле)
- 12.15 – Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
- 13.00 – абед
- 14.00 – пакутнае набажэнства
- 14.40 – споведзь
- 15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.30 – канферэнцыя пра Ружанец і яго моц
- 16.30 – святы Ружанец
- 18.00 – святая Імша ў інтэнцыі вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве
- 19.30 – вячэра
- 20.30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 22.00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі
- 23.00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- Нядзеля, 27 жніўня
- 7.30 – заканчэнне адрацыі
- 8.00 – сняданак
- 8.45 – канферэнцыя пра ўдзячнасць Богу
- 10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне
Удзельнікам рэкалекцый прапануецца (па жаданні і паводле магчымасці):
- падчас рэкалекцый захоўваць пост на вадзе або на хлебе і вадзе;
- скласці ахвяраванне на духоўныя мэты;
- добра падрыхтавацца да споведзі;
- абавязкова мець з сабой Біблію і ружанец.